Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Навіны гімназіі

21.02.24

Міжнародны дзень роднай мовы

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.
У. Дубоўка

       Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы (International Mother Language Day).

                 Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Лютаўская дата была абрана як даніна памяці падзеям 1952 года, калі ў сталіцы Бангладэш ад куль паліцэйскіх загінулі студэнты – удзельнікі дэманстрацыі ў абарону роднай мовы. Студэнты патрабавалі прызнаць мову бенгалі адной з дзяржаўных моў краіны.

              У лютым 2000 года Генеральная асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, падкрэсліўшы важнасць культурнай і моўнай разнастайнасці, падтрымала рашэнне ЮНЕСКА аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала ўсе дзяржавы спрыяць абароне і захаванню моў народаў свету.

Моўная разнастайнасць – велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж носьбітамі, паміж мінулым, сапраўдным і будучыняй.

На сённяшні дзень у свеце налічваецца каля 6 тысяч моў, але, па данных ЮНЕСКА, ў бліжэйшы час 43 % з іх можа знікнуць, страціўшы апошніх носьбітаў. Паводле праведзеных даследаванняў кожныя два тыдні знікае адна мова, забіраючы з сабой непаўторную культурную спадчыну.

Моўная разнастайнасць – велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж носьбітамі, паміж мінулым, сапраўдным і будучыняй.

Шаноўныя сябры!

Віншуем вас з Днём роднай мовы! Беражыце і шануйце беларускую мову, бо яна найдаражэйшы скарб,

які атрымалі мы ў спадчыну ад продкаў.

         У гімназіі праведзена шмат мерапрыемстваў, прымеркаваных да свята Міжнароднага дня роднай мовы.

План правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры

05.02.24г. – 10.02.24г.

Тэма: Асобасна-арыентаваны падыход у выкладанні беларускай мовы і літаратуры як фактар развіцця творчых здольнасцей вучняў

Дэвіз тыдня: «Гучы ў вяках, наша родная мова».

 

Дата ічас правядзення

Мерапрыемства

Класы

 

Месца, час правядзення

 

Адказны за правядзенне

  1. 02.24г.

Дзень беларускай думкі

  1. Адкрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры

2. Інфармацыйны стэнд «Мова мая дарагая”.

3. Выстава “Няхай паўсюль гучыць родная мава”

 

1-11

 

1-11

1-11

 

1-2 паверх

 

На працягу тыдня

На працягу тыдня

 

 

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, настаўнікі пачатковых класаў

 

06.02.24г.

Дзень роднай мовы

1. Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”

2. Радыёлінейка “ Пачні свой дзень з роднай мовы”

3. Слайд-шоу “Зямля бацькоў-мая зямля”

  1. Акцыя “Фізкультхвілінкі па–беларуску”

 

 

1-11

2-11

 

5-11

1-11

 

На працягу тыдня

Пачатак 2-га і 4 урока

Фае 2 паверха

Кабінеты

 

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, настаўнікі пачатковых класаў

 

07.02.24г.

 

Дзень беларускай творчасці

1. Вясёлы перапынак з відэаролікамі “Песня- душа народа” .

  1. Музычная гадзіна "Танцуй, гуляй, спявай".

3. Беларускія творы ў малюнках вучняў

“ Натхненне пад рухамі пэндзля”.

3. Беларускія загадкі і адгадкі ў малюнках .

 

5-11

 

2-4

5-11

 

1-4

 

 

Фае 2 паверха

 

Фае 1 паверха

Фае 2 паверха

 

Фае 2 паверха

 

 

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, настаўнікі пачатковых класаў

 

08.02.24г.

 

 

Дзень роднага горада

1. Клімаўшчына літаратурная. Выстава твораў пісьменнікаў-землякоў.

2. Камбінаваны ўрок “Зычныя гукі “д” і “дз”3.

4. Стравы беларускай кухні

(інфармацыйны стэнд)

 

  1. Гастранамічны фэст “Беларуская кухня”

 

9-11

 

2

 

5-6

10

1-4

 

Фае 2 паверха. Бібліятэка.

Каб №2

Фае 2 паверха

Сталовая

 

Кабінеты

 

 

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры. Бібліятэкар.

Сафранкова Т.У.

Раханская С.Г., Шкаленка М.Н.

Педагог-арганізатар

 

Выхавальнікі ГПД

09.02.24г.

Дзень чытача

1. Конкурс чытальнікаў. “Ты будзеш звінець, наша родная мова”

 

2. Гульня“Дзве цукеркі” (прадоўжы прыказку)

 

3. “Гімназічны экзамен” па беларускай мове.

 

1-4

5-11

 

2-4

 

11

 

 

Кабінеты №1-6

Фае 2 паверха

 

Фае 1 паверха

 

Кабінеты

 

Настаўнікі пачатковых класаў.Настаўнікі бел. мовы і літаратуры.

Бераснева Л.І.

 

Радзевіч А.П.

 

10.02.24г.

  1. Правядзенне алiмпiяд па беларускай мове i лiтаратуры
  2. Падвядзенне вынікаў тыдня.

 

 

3-8

 

1-11

 

 

Радзевіч А.П.

Бераснева Л.І.

Аргкамітэт

 

 ФОТАМАТЭРЫЯЛЫ

 

Фотаматэрыялы

22.02.24

Афганістан у лёсах нашых землякоў

разгарнуць » / « згарнуць