Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Навіны гімназіі

07.01.21

Гімназісты і педагогі прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці"

З 10 снежня 2020 года па 10 студзеня 2021 года ў нашай краіне праходзіць штогадовая рэспубліканская акцыя "Нашы дзеці". Не засталіся ў баку ад гэтай акцыі навучэнцы і педагогі гімназіі. Так з 5 снежня 2020 года ў гімназіі прайшла акцыя "Навагодні калейдаскоп", падчас гэтай акцыі, якая стала стартавай для гімназіі (падчас акцыі" Нашы дзеці") з 5 снежня да 12 снежня ў гімназіі ўпрыгожваліся класныя кабінеты, фае, калідоры і вокны гімназіі. Педагогам, работнікам і навучэнцам ўдалося стварыць у гімназіі пераднавагоднюю святочную атмасферу.

10 снежня 2020 года гімназіі была арганізавана выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладнай творчасці навучэнцаў "Калядная зорка" (выстава малюнкаў і аплікацый).

З 22 снежня 2020 года па 29 снежня 2020 года 60 навучэнцаў гімназіі наведалі сядзібу Дзеда Мароза ў вёсцы Гусарка Клімавіцкага раёна. Для рабят у сядзібе Дзеда Мароза было падрыхтавана казачнае прадстаўленне, падчас якога дзеці змаглі пераадолець паласу перашкод у царстве Кашчэя і дапамаглі вызваліць зачараваную Снягурку. У завяршэнні падарожжа навучэнцы танцавалі вясёлыя танцы з Дзедам Марозам вакол святочнай елкі.

З 24 снежня 2020 года ў 08 студзеня 2021 года праводзіцца акцыя "Цуды на Каляды". Падчас акцыі былі педагогамі і навучэнцамі гімназіі былі сабраныя канцтавары, кнігі, спортовары, цацкі, якія перадалі ў якасці навагодніх падарункаў дзецям-сіротам, дзецям-інвалідам праз арганізацыі БРСМ і БРПА.

  Для правядзення навагодніх святаў шэфамі гімназіі ў асобе Клімавіцкага лясгаса была падораная елка як сімвал новага года, а ПМК-256 арганізавала дапамогу ў выглядзе салодкіх падарункаў для навучэнцаў гімназіі.

З 28 снежня 2020 года па 30 снежня 2020 года з вучнямі 1 - 11 класаў гімназіі былі праведзены навагоднія праграмы з удзелам казачных персанажаў.

 

 

Вынікам ўдзела навучэнцаў гімназіі ў рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці" стаў онлайн-мюзікл, які хлопцы падрыхтавалі як навагодняе віншаванне для педагогаў, бацькоў, аднакласнікаў і проста сваіх сяброў.

Відэа онлайн-мюзікла размешчана на сайце гімназіі ў адкрытым доступе.

Онлайн-мюзикл " С новым годом!"

Скачать видео онлайн-мюзикла можно тут:

 

Онлайн-мюзикл "С Новым годом!" (скачать)

Фотаматэрыялы

22.02.24

Афганістан у лёсах нашых землякоў

разгарнуць » / « згарнуць